читать дальшеАцэначныя адценні памяншальнасці, павелічальна- сці, ласкальнасці, узмацняльнасці, зневажальнасці і інш., уласцівыя некаторым назоўнікам, звычайна за- 82
лежадь ад суб'екта — ад таго, хто гаворыць. Таму су- фіксы, пры дапамозе якіх назоўнікі набываюць такія адценні, называюцца суфіксамі суб'ектыўнай а ц э н к і. Назоўнікі з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі не толькі называюць прадмет, але і выражаюць ста- ноўчыя або адмоўныя адносіны да яго таго, хто га- ворыць, з'яўляюцца сродкам эфектыўнага ўздзеяння на субяседніка. Такія назоўнікі ўжываюцца пераважна ў гутарковай мове і ў мове мастацкай літаратуры: Завей- ка, слабая і нязлосная спачатку, не завея, а ўсяго толькі паметуха, пачала брацца на мяцеліцу (Луж.). Рачулкі, рэчачкі, рэкі — іх стала тут раптам без- ліч, — упадаючы ў самую вялікую раку краю — Пры- пяць, і ўдзень і ўночы рабілі сваю наканаваную лёсам работу... (Сач.). Вось яе, госцейку, зноў ставяць на ла- ву, надзяваюць ёй паліто, завязваюць хустачку, по- тым хустку, тадьі накрываюць вялізнай цёплай хустай — так, каб захутаць усю (Б.).
Дзякуючы суфіксам суб'ектыўнай ацэнкі адзін і той жа прадмет, з'ява ў залежнасці ад сітуацыі могуць ацэньвацца па-рознаму. Гэта добра відаць, напрыклад, у паэме Я. Коласа «Новая зямля», калі аўтар апісвае паляванне Міхала: Ваўчуга з сёл сюды бяжыць і проста валіць на Міхала. А воўк ляціць. Вось ён на Нёмне... Няма, ваўчок, табе збавення! Дарэмны ўсе твае імкненні!
Суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі належаць да формаўтваральных суфіксаў, яны ўтвараюць толькі но- выя формы слоў, а не новыя словы: зямля — зямель- ка — зямліца, сын — сынок — сыночак.
3 улікам сэнсавых і стылістычных адценняў сярод суфіксаў суб'ектыўнай ацэнкі вылучаюцца памян- шальна-ласкальныя, павелічальна-ўзмацняльныя і па- велічальна-зневажальныя суфіксы.
Сярод памяншальна-ласкальных найболып ужывальныя ў сучаснай беларускай мове су- фіксы -ок(-ак), -ік(-ык), -чык, -к-, -ачк-, -ц-, -ейк-, -айк-. Суфіксы -ок(-ак), -ік(-ык), -чык уласцівыя аду- шаўлёным і неадушаўлёным назоўнікам мужчынска- га роду: сад — сад-ок, воз — ваз-ок, унук — унуч-ак, арэх — арэш-ак, замок — замоч-ак, конь — кон-ік, брат — брац-ік, палец — паль-чык, кабан — кабан-
83
-чык, зал — заль-чык. Асобныя назоўнікі для абазна- чэння высокай ступені ласкальнасці або памяншаль- насці могуць мець два памяншальна-ласкальныя су- фіксы: матыль — матыл-ёк — матыл-ёч-ак, сын — сын-ок, сын-оч-ак, дождж — дождж-ык — дождж-ыч-ак, стол — стол-ік — стол-іч-ак, грыб — грыб-ок — грыб- -оч-ак, пень — пян-ёк — пян-ёч-ак.
Суфіксы -к-, -ачк- служаць у асноўным для ўтварэння формаў назоўнікаў жаночага роду: трава — траў-к-а, галава — галоў-к-а, яблыня — яблынь-к-а, лямпа — лямп-ачк-а, форма — форм-ачк-а. Назоўнікі тыпу дужачка, трэсачка, птушачка, зязюлечка маюць два суфіксы: дуж-к-а — дуж-ач-к-а, трэс-к-а — трэс-ач- -к-а, птуш-к-а — птуш-ач-к-а, зязюль-к-а — зязюл-еч- -к-а.
Суфікс -к- можа ўжывацца таксама ў некаторых на- зоўніках мужчынскага і ніякага роду: мужчына — мужчын-к-а, дзед — дзед-к-а, салавей — салавей-к-а, вуха — вуш-к-а, века — веч-к-а.
Формы суб'ектыўнай ацэнкі неадушаўлёных назоўні- каў ніякага роду ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ц-, -айк-, -ейк-, -ечк-: акно — акен-ц-а, дрэва — дрэў- -ц-а, возера — азяр-ц-о, сэрца — сэрц-айк-а, лета — лец- -ейк-а, лісце — лісц-ечк-а, гняздо — гняздз-ечк-а. Пры дапамозе суфікса -ечк- утвараюцца таксама формы суб'ектыўнай ацэнкі адушаўлёных назоўнікаў муж- чынскага і жаночага роду: дзядзя — дзядз-ечк-а, То- ля — Тол-ечк-а, Коля — Кол-ечк-а, Валя — Вал-ечк-а, Таня — Тан-ечк-а.
Сярод памяншальна-ласкальных суфіксаў менш пашыраныя суфіксы -ул-, -уль-к-, -ухн-(-юхн-), улас- цівыя некаторым адушаўлёным назоўнікам са значэн- нем асобы: дзяд-ул-я — дзяд-уль-к-а, сын-ул-я — сын-уль- -к-а, мат-ул-я — мат-уль-к-а, дзет-ухн-а, цёт-ухн-а, бац-юхн-а.
Павелічальна-ўзмацняльнае ад- ценне надаюць назоўнікам суфіксы -ішч-(-ышч-), -ін- (-ын-): хвост — хвасц-ішч-а, гразь — граз-ішч-а,
стог — стаж-ышч-а, рука — руч-ышч-а, нага — наж- -ышч-а, дом— дам-ін-а, хорам — харом-ін-а, вуж — вуж-ын-а.
Павелічальна-зневажальнае ад- ценне мае суфікс -уг-(-юг-): звер — звяр-уг-а, воўк — ваўч-уг-а, злодзей — зладз-юг-а.